Рэканструкцыя Купалаўскага тэатра пачнецца ў 2010 годзе

Рэканструкцыя Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы пачнецца ў 2010 годзе. Пра гэта паведаміў першы намеснік міністра культуры Беларусі Ўладзімір Рылатка. Па ягоных словах, у цяперашні момант распрацавана "агульнае канструктыўнае рашэнне праекту будынка". Зборку і ззаду тэатра плануецца паставіць прыбудовы. Іх агульная плошча складзе каля тысячы метраў. Плануецца пашырыць сцэну і калясцэнічную прастору. Гэта будзе зроблена ў тым ліку за кошт паглыблення ўніз, пад будынак тэатра. Фасаду мяркуецца вярнуць першапачатковае аблічча, што было да ўсіх рэканструкцый тэатра.

Плануецца, што рэканструкцыя працягнецца два гады. Увесь гэты час спектаклі будуць ставіцца на іншых пляцоўках.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі