Рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты пройдзе 27-28 жніўня пры назіральніках АБСЕ

Рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты пройдзе 27-28 жніўня ў прысутнасці назіральнікаў ад АБСЕ. Аб гэтым паведамiла старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусi Лiдзiя Ярмошына. Кiраўнiчка ЦВК адзначыла, што гэтыя пасяджэннi плануецца правесцi 27—28 жнiўня. Цяпер акруговыя камiсii правяраюць дакументы, якiя паступiлi ад прэтэндэнтаў на дэпутацкiя крэслы для рэгiстрацыi ў якасцi кандыдатаў. Правяраюцца падпiсныя лiсты, пратаколы сходаў працоўных калектываў i з’ездаў палiтычных партый, якiя вылучылi свае кандыдатуры.
Устанаўлiваецца дакладнасць звестак, названых у гэтых дакументах, уключаючы асабiстыя даныя тых, хто балатуецца, дэкларацыi аб iх даходах i маёмасцi. Спiсы зарэгiстраваных кандыдатаў будуць вядомы 29 жнiўня. З гэтага ж дня пачнецца перыяд перадвыбарчай агiтацыi i прапаганды.

Лiдзiя Ярмошына дадала, што незарэгiстраваныя кандыдаты будуць мець магчымасць у трохдзённы тэрмiн падаць скаргу на адмову ў рэгiстрацыi ў Цэнтрвыбаркам. Скаргi, якiя не патрабуюць дадатковай праверкi, Цэнтральная камiсiя разглядае ў трохдзённы тэрмiн, а астатнiя — у дзесяцiдзённы.

"Звязда"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі