"Рэал" 19-ы раз заваяваў Кубак Іспаніі па футболе

Лік у матчы на 11-й хвіліне адкрыў паўабаронца "Рэала" Анхель Дзі Марыя. На 68-й хвіліне гулец "Барселоны" Марк Бартра зраўняў лік. Але на 85-й хвіліне Гарэт Бейл забіў яшчэ адзін гол у браму "Барселоны", перадае ВВС.



Такім чынам, сёння "Рэал" з 19 тытуламі знаходзіцца на трэцім месцы па ліку перамог у Кубку Іспаніі. Яго апярэджваюць "Барселона" (26 тытулаў) і "Атлетык Більбао" (24 перамогі).



Фота — merengues.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі