Рэабілітацыйны цэнтр для алкаголікаў адкрыецца ў Полацку

Цэнтр будзе абслугоўваць хворых з усёй Віцебскай вобласці. Ужо распрацавалі праектна-сметную дакументацыю, будаўнічыя працы пачнуцца ў бліжэйшы час, інфармуе БЕЛТА.


Установа будзе разлічаная ўсяго на 20 месцаў, рэабілітацыя кожнага хворага будзе адбывацца па індывідуальнай праграме, распрацаванай медыкамі. Курс рэабілітацыі разлічаны на 6-12 месяцаў.



На 1 чэрвеня сёлета на ўліку нарколагаў Віцебскай вобласці стаялі каля 21 тысячы хворых на хранічны алкагалізм.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі