Re1ikt паставілі рэкорд па прызах на фэсце Rockowisko 2013 (відэа)

Усяго ў конкурсе ўдзельнічалі 10 калектываў, 9 з якіх былі з Польшчы. Дагэтуль ніводны гурт не вяртаўся з Гайнаўкі з двума прызамі, распавядае Еўрарадыё бубнач Re1ikt Аляксандр Дземідзенка:

"Галасаванне гледачоў адбывалася адразу пасля выступаў. Трэба было ўзяць паперку і паставіць рысчаку за гурт, які спадабаўся. За нас быў 151 голас, а за гурт, што заняў другое месца — 47 галасоў. Прыз глядацкі сімпатый — гэта лямпавая "галава" — узмацняльнік ручной работы, якія робіць гайнаўскі майстар Ян. Так што цяпер у нас будзе цёплы лямпавы гук! А першы прыз — запіс у "Studio-X", што ў Ольштыне, на некалькі тысяч злотых".

Перамогу Re1ikt'ам прынеслі новыя кампазіцыі, напісаныя на аснове беларускіх народных песень (глядзіце відэа).

Фестываль Rockowisko праводзіцца ў амфітэатры ў цэнтральным парку горада Гайнаўка з 2009 года.

Бліжэйшыя выступы гурта Re1ikt адбудуцца ўжо ў жніўні. 17 жніўня музыкі сыграюць на фэсце “Militar-2013” у мінскім парку “Dreamland”. 24 жніўня стануць аднымі з шасці ўдзельнікаў канцэрта на асноўнай сцэне “Вольнага Паветра” на хутары Шаблі ў Валожынскім раёне. А на наступны дзень, 25 жніўня, сыграюць на фестывалі “Metal Crowd” у Рэчыцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі