Развітанне са Змітром Саўкам пройдзе ў панядзелак у касцёле на Залатой Горцы

Развітанне са Змітром Саўкам пройдзе ў панядзелак у касцёле на Залатой Горцы

У панядзелак, 11 красавіка, у Мінску адбудзецца развітанне з мовазнаўцам Змітром Саўкам. Як паведамлялася раней, ён памёр 9 красавіка ад анкалагічнай хваробы на 51-м годзе жыцця.

Паведамляецца, што развітанне з Саўкам пройдзе ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы з 11-й да 13-й гадзіны. А 13-й ў касцёле пачнецца імша. А 14-й гадзіне запланаваны выезд на Заходнія могілкі, дзе адбудзецца пахаванне. У Змітра Саўкі засталіся жонка і чацвёра дзяцей.

Паведамляецца, што ад касцёла да могілак будзе зарганізаваны транспарт. Але цяпер складана сказаць, колькі дакладна людзей захоча развітацца са Змітром Саўкам. Таму тых, хто можа, просяць прыехаць на могілкі сваім транспартам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі