Развітальны канцэрт BOTANIC PROJECT у Графіці: фотарэпартаж.

7-га ліпеня ў закусачнай “Графіці” каманда BOTANIC PROJECT парадавала цудоўным канцэртам сваіх сяброў і прыхільнікаў. Апошніх, дарэчы, было значна больш, чым чакалася, таму склалася ўражанне, што гурт ужо знайшоў сваю публіку. Падчас канцэрту каманда прэзентавала сінгл “Нормалия”, а таксама прапанавала да ўвагі слухачоў некалькі новых песень сумесна з DJ Essqeip.




Зусім яшчэ малады гурт ужо заявіў аб сабе падчас святкавання 3-х годдзя concert agency Bo Promo @ Fabrique у траўні гэтага года: на адной сцэне разам з гуртамі “Cheese people”, «Адис Абеба», "Петля Пристрастия" ды інш. каманда BOTANIC PROJECT была названа «Адкрыццём году».

Чараўніцтва і рамантыкі імпрэзе надала сваім выступам каманда Tanin Jazz. Вакалістка гурта, Таня Гарошка, літаральна заваражыла мяккім вакалам і летуценнымі акордамі электроннага фартэпіяна разагрэтую ад экшану BOTANIC PROJECT публіку.




Скончыўся канцэрт новымі міксамі ад DJ Mo’reason, медытатыўнымі танцамі і нават... малюнкамі прыхільнікаў гурта!

Нагадаю, што выхад афіцыйнага альбому каманды BOTANIC PROJECT чакаецца ў сярэдзіне ліпеня.

Пакуль жа прапануем усім адправіцца разам з Еўрарадыё ў невялічкую вандроўку ў свет new roots reggae і дыска-джаза..























Фота: Вольга Савіч

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі