Раўкова просяць прыслаць роту ганаровай варты на перапахаванне Каліноўскага

Раўкова просяць прыслаць роту ганаровай варты на перапахаванне Каліноўскага

Да міністра абароны Андрэя Раўкова звярнуўся Беларускі грамадскі камітэт ушанавання памяці паўстанцаў 1863–1864 гадоў. Яны просяць, каб Мінабароны прыслала роту ганаровай варты на цырымонію перапахавання Кастуся Каліноўскага

Аўтары звароту запэўніваюць, што такую меру падтрымае Літоўская дзяржаўная камісія, якая займаецца перапахаваннем парэшткаў паўстанцаў.

Перапахаванне Кастуся Каліноўскага і яшчэ 19 паўстанцаў адбудзецца ў Вільні 22 лістапада. На іх магілах будуць надпісы па-літоўску, па-польску і па-беларуску.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі