Ратавальнікі зоймуцца пошукам невядомай істоты, якую бачылі на Лідчыне

Улады Лідскага раёна прынялі рашэнне прыцягнуць да пошуку невядомай істоты, падобнай да малпы, супрацоўнікаў МНС.

Нагадаем, "кудлатая істота ростам 1,5 метра" была заўважана ў ваколіцах 4 вёсак: Кавалі, Красноўцы, Рулевічы і Вялікія Канюхоўцы.

Фатаробат гэтай істоты ўжо складзены супрацоўнікамі "Лідскай газеты” з дапамогай 15 чалавек, якія бачылі жывёлу. Тым часам міліцыя не выключае, што гэта мог быць бомж.

“Інтэрфакс”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі