Ратавальнікі ўсё ж знайшлі пажары на тарфяніках каля Мінска

Нагадаем, што раней прычынай смогу яны называлі атмасферную інверсію — завісанне цёплага паветра над горадам. Яно нібыта і не пускала выхлапныя газы і дым падымацца над Мінскам.

Тым не менш ратавальнікі працягнулі маніторынг магчымых ачагоў пажараў. Для пошуку такіх ачагоў была прыцягнутая авіяцыя МНС. 

Па звестках на 12-ю гадзіну, паведамляе прэс-служба ратавальнікаў, былі выяўленыя ачаговыя тарфяныя пажары каля вёскі Забалоцце Мінскага раёна (зямля КСУП "Мінская агароднінная фабрыка", некалькі лакальных ачагоў на плошчы 1,5 га), каля вёскі Новы Уборак Пухавіцкага раёна (плошчай да 2 га, зямля СГФ "Дуброўка" ААТ "Пухавіцкі райаграсэрвіс"), у вёсцы Навіны Салігорскага раёна (плошчай менш 0,4 га). Гэтыя ачагі лакалізаваныя сіламі МНС. 

Паводле звестак Белгідраметэацэнтра, у цяперашніх метэаўмовах тэмпература паветра на вышыні апынулася вышэй, чым каля зямлі. Гэта перашкаджае рассейванню часціц шкодных дамешак у атмасферу і спрыяюць іх назапашванню каля паверхні зямлі. 

Фота — tut.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі