Рассельгаснагляд: з Беларусі ў Расію сталі часцей нелегальна везці мяса

Рассельгаснагляд: з Беларусі ў Расію сталі часцей нелегальна везці мяса

З Беларусі ў Расію сталі часцей нелегальна ўвозіць мясную сыравіну. Пра гэта паведамляе прэс-служба ўпраўлення Рассельгаснагляду па Бранскай і Смаленскай абласцях.

У чэрвені мабільныя групы затрымалі чатыры машыны,якія везлі сырое мяса агульнай вагой больш за 13,5 тоны без ветэрынарных дакументаў. Прычым на гэтым тыдні смаленскія мытнікі спынілі тры мікрааўтобусы, якія рухаліся абыходнымі дарогамі. У іх было больш за 10,5 тоны ялавічыны, якую перавозілі ў антысанітарных умовах.

Па словах ветэрынарных інспектараў, мяса перавозілі без якіх-небудзь дакументаў, якія пацвярджаюць яго паходжанне, якасць і бяспеку, а таксама з парушэннем тэмпературных рэжымаў транспартавання.

Груз было вырашана вярнуць у Беларусь, а вінаватых асоб — прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці.

У 2019 годзе ў Смаленскай вобласці ўжо ўтылізавана больш за 26 тон мяса, якое везлі з Беларусі з грубымі парушэннямі ветэрынарных патрабаванняў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі