Рассельгаснагляд выявіў рээкспарт украінскага мяса праз Беларусь на $100 млн

Рассельгаснагляд выявіў рээкспарт украінскага мяса праз Беларусь на $100 млн

Рээкспарт праз Беларусь украінскага мяса, увоз якога забаронены ў Расію з пачатку гэтага года, ацэньваецца мінімум у 100 млн долараў. Пра гэта ў інтэрв’ю РБК заявіў кіраўнік Рассельгаснагляду Сяргей Данкверт.

Па яго словах, служба выявіла канал незаконных паставак ялавічыны праз Беларусь. У гэтым маглі прымаць удзел некалькі кампаній і пакуль дакладна зразумела, што гэта “Георгій і сыны”.

У ведамстве адзначаюць, што ў 2016 годзе гэтая кампанія паставіла ў Расію не меней за 10,5 тысячы тон мяса. За кошт незаконных паставак яны маглі зарабіць да 100 мільёнаў долараў, лічыць Данкверт. Таксама Рассельгаснагляд падазрае ва ўдзеле ў рээкспарце ўкраінскага мяса яшчэ дзве кампаніі.

Забарона на пастаўкі мяса з прадпрыемства “Георгій і сыны” ўжо ўведзеная. Калі будзе даказаны ўдзел іншых кампаній у гэтай схеме, іх прадукцыю таксама забароняць у Расіі.

Сёлета Беларусь павялічыла пастаўкі ялавічыны ў Расію на 20%. Па стане на 20 снежня ўвезена 162 тысячы тон мяса, год таму на такую ж дату — прыкладна 130 тысяч тон. Сяргей Данкверт заяўляе, што ўкраінскае мяса трапляе ў Расію з-за недаставернай сертыфікацыі, якую праводзяць некалькі ветэрынарных лекараў у Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі