Рассельгаснагляд не знайшоў забароненых радыенуклідаў у беларускім малацэ

Рассельгаснагляд не знайшоў забароненых радыенуклідаў у беларускім малацэ

Рассельгаснагляд не выявіў перавышэння нормаў радыенуклідаў у прадукцыі беларускай кампаніі "Мілкавіта". Пра гэта, як перадае ria.ru, заявіў памочнік кіраўніка расійскага ведамства Аляксей Аляксеенка.

Раней журналісты Асашыэйтэд Прэс паведамілі, быццам у пробах малака, узятых імі ў беларускай зоне адчужэння Чарнобыльскай АЭС, утрыманне радыеактыўнага ізатопа стронцыя-90 перавышае дзяржаўныя санітарныя нарматывы ў дзесяць разоў. З гэтага малака, як паведамлялася, прадпрыемства "Мілкавіта" выпускае пармезан, які ідзе пераважна ў Расію.

Малако, як паведамлялася, пастаўляе фермер Мікалай Чубенка, у якога каля 50 кароваў. Яны даюць да дзвюх тон малака ў дзень. Фермер, які жыве ў Палескім радыеэкалагічным запаведніку, здае прадукцыю на завод кампаніі "Мілкавіта". Яго ферма знаходзіцца за 45 км на поўнач ад ЧАЭС і за два кіламетры ад мяжы зоны адчужэння.

Галоўны інжынер кампаніі "Мілкавіта" Віталь Нікулін запэўніў, што калі б у малацэ была перавышаная норма ўтрымання радыенуклідаў, то яно не мела б шанцаў трапіць у Расію. Па яго словах, уся сыравіна, якая паступае на завод, правяраецца па многіх параметрах, у тым ліку на радыеактыўнасць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі