Рассельгаснагляд не пусціў у Расію партыю крэветак з Беларусі

У Смаленскай вобласці спецыялісты Рассельгаснагляду спынілі ўвоз у Расію партыі крэветак з Беларусі. Як перадае interfax.by, прычынай стала тое, што прадпрыемства-вытворцы ТАА "Еўрапак" не было ў рэестры арганізацый, якія ажыццяўляюць вытворчасць, перапрацоўку і захоўванне падкантрольных тавараў, што перамяшчаюцца паміж дзяржавамі-удзельніцамі Мытнага саюза.

Акрамя таго, кажуць у Рассельгаснаглядзе, партыя вагой 250 кг перавозілася з парушэннем тэмпературнага рэжыму, што прывяло да яе размарозкі.  Акрамя таго, у расійскіх прадстаўнікоў выклікаў нараканні ветэрынарна-санітарны стан аўтамабіля.

Фота —  D3.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі