Рассельгаснагляд не прапусціў у Расію вялікую партыю беларускага сыру

Рассельгаснагляд не прапусціў у Расію вялікую партыю беларускага сыру

Рассельгаснагляд не прапусціў вялікую партыю беларускага сыра. Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на ўпраўленне ведамства па Бранскай і Смаленскай абласцях, спецыялісты выявілі фальшывыя суправаджальныя дакументы на партыю сыра вытворчасці магілёўскай малочнай кампаніі “Бабушкина крынка”.

Партыя сыру масай 19 тон была загружаная ў транспарт на прадпрыемстве-вытворцы. Падчас ветэрынарнага кантролю груза, дастаўленага ў пункт папярэдняга ўведамлення “Красная Горка” спецыяльнай мабільнай групай, эксперты выявілі падробныя суправаджальныя дакументы.

Перавозчык падаў ветэрынарны сертыфікат, выдадзены дзяржаўнай ветэрынарнай службай Беларусі 19 верасня, са штампам інспектара Рассельгаснагляду “Груз улічаны”. Паколькі груз не праходзіў улік у пунктах папярэдняга кантролю Расіі, а штамп меў яўныя прыкметы падробкі, расіяне накіравалі ў Беларусь запыт ад сапраўднасці ветэрынарнага сертыфіката. Афіцыйны адказ пацвердзіў сапраўднасць дакумента, таму цяпер вядзецца разбіральніцтва, хто падрабіў пячаць, подпіс і штампы прадстаўнікоў Рассельгаснагляду.

20 верасня Аляксандр Лукашэнка выступіў з абвінавачаннямі ў бок Расіі, якая, па яго словах, наўмысла блакуе пастаўкі беларускіх тавараў на свой рынак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі