Рассельгаснагляд абмежаваў пастаўкі прадукцыі малочнага камбіната з Беларусі

Рассельгаснагляд абмежаваў пастаўкі прадукцыі малочнага камбіната з Беларусі

Рассельгаснагляд часова абмежаваў пастаўкі прадукцыі Вілейскага філіяла Маладзечанскага малочнага камбіната. У тварагу расійскія спецыялісты паўторна выявілі астаткі лінкаміцына. Абмежаванні пачнуць дзейнічаць з 10 жніўня, інфармуе прэс-служба расійскага ведамства.

Масква праінфармавала Дэпартамент ветэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі пра гэты выпадак і шэраг іншых. Напрыклад, у адносінах прадукцыі Гродзенскага мясакамбіната ўводзіцца рэжым узмоцненага лабараторнага кантроля. Прычына ў выяўленні ў свініне цыпрафлаксацына і энрафлаксацына. Таксама расіяне маюць прэтэнзіі да Халапеніцкага філіяла ААТ “Здравушка-мілк” і агракамбіната “Дзяржынскі”. У першым выпадку ў сыры выявілі раслінныя тлушчы, а ў другім — у мясе птушкі быў энрафлаксацын.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі