Распачатая крымінальная справа супраць кіраўніцтва клінікі "Новы зрок"

Як паведамляе БЕЛТА, крымінальную справу ў дачыненні да службовых асобаў замежнага прадпрыемства "Клініка "Новы зрок" распачала Генеральная пракуратура. Сталічная міліцыя высветліла, што дырэктар, галоўны бухгалтар і іншыя супрацоўнікі на працягу некалькіх апошніх гадоў пры ўвозе на тэрыторыю нашай краіны медычных тавараў для камерцыйных мэтаў "ухіліліся ад выплаты мытных плацяжоў у буйным памеры".



У цяперашні час высвятляюцца ўсе абставіны "супрацьпраўнай дзейнасці службовых асобаў". Следчыя забралі медычнае абсталяванне, якое мае дачыненне да справы, "з мэтай устанаўлення яго паходжання і адпаведнасці патрабаванням заканадаўства Беларусі".
 

Фота — Fotolia
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі