Расійскія мытнікі затрымалі расіяніна, які вёз з Украіны арсенал зброі

На мытным пункце пропуску расійскія мытнікі знайшлі ў яго асабістых рэчах аўтамат Калашнікава, тры гранаты Ф-1, два штык-нажы, тры гранаты РГ-42. Акрамя таго, у яго былі каля 800 патронаў.

Як інфармуе РІА "Новости", эксперты прызналі гэтую зброю баявой. Распачатая крымінальная справа. Мужчыну затрымалі і перадалі ў паліцыю.

Раней расійскія СМІ не паведамлялі пра затрыманне расіян, якія ваявалі на Данбасе супраць украінскіх сілавікоў і вярталіся на радзіму.

Фота — АР