Расійскія амапаўцы здымалі грошы з карткі загінулага польскага чыноўніка?

Трое расійскіх амапаўцаў падазраюцца ў тым, што пасля катастрофы польскага самалёта пад Смаленскам яны незаконна знялі сродкі з банкаўскага рахунка загінулага чыноўніка Анджэя Пшэвозніка. Аб гэтым паведаміў прэс-сакратар польскага ўраду Павел Грась. Пшэвознік з'яўляўся генеральным сакратаром польскага савета па ахове памяці змагання і пакутніцтва. Па словах яго ўдавы, з банкаўскай карткі знікла каля дзвюх тысяч долараў. Упершыню гэта адбылося 10 красавіка, у дзень катастрофы. У наступныя два дні адбыліся яшчэ дзве аперацыі, хтосьці аплочваў карткай пакупкі ў Смаленску.

Як паведамляе РИА Новости, трое супрацоўнікаў АМАПу былі хутка затрыманыя расійскімі праваахоўнымі органамі і знаходзяцца пад арыштам. Аднак МУС Расіі абвергла гэтую інфармацыю.

Яшчэ раней абвяржэнне зрабіла УУС Смаленскай вобласці, інфармуе Газета.ru.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі