Расійскі прэм'ер-міністр Дзмітрый Мядзведзеў гоніць самагон

Самагон ад Дзмітрыя Мядзведзева / "Праект"
Самагон ад Дзмітрыя Мядзведзева / "Праект"

У вольны ад працы старшынёй расійскага ўрада час Дзмітрый Мядзведзеў робіць самагон. Па водгуках, ён вельмі якасны, піша расійскае выданне "Праект".

У распараджэнне выдання патрапіла фота бутэлькі з самагонам, вырабленым ў "цэху" Дзмітрыя Мядзведзева. Здымак зроблены падчас дэгустацыі адным з тых, каму расійскі прэм'ер-міністр падарыў свой "прадукт".

Кіраўнік урада Расіі не стаў арыгінальнічаць і назваў свой самагон проста і немудрагеліста: "Самагон". На этыкетку Мядзведзеў змясціў мядзведзя, што таксама лагічна і прадказальна:

Российский премьер-министр Дмитрий Медведев гонит самогон

Напой прызначаны для падарункаў членам урада і замежным лідарам. Сведчанняў таго, што прэм'ер прадае свой самагон, няма.

Аляксандр Лукашэнка таксама любіць дарыць спіртное замежным гасцям. Напрыклад, ужо былому памочніку Дональда Трампа Джону Болтану, які нядаўна прыязджаў у Мінск, кіраўнік Беларусі падарыў бутэльку гарэлкі "з крынічнай вады і спірту асаблівай ачысткі": "Чарачку можаце выпіць".

У вытворчасці спіртных напояў пад "уласным брэндам" Лукашэнка заўважаны не быў. Яго пазіцыя ў адносінах да самагонкі даволі жорсткая: "Нам трэба наш народ больш прывучаць да нармальных вінаў. Ад самагонкі, ад гэтых моцных напояў [адвучаць]".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі