Расійскі міністр: Беларусь за 5 гадоў заняла 15% імпартнага рынку Расіі

Расійскі міністр: Беларусь за 5 гадоў заняла 15% імпартнага рынку Расіі

Беларусь скарысталася расійскім харчовым эмбарга для незаконнага рээкспарту санкцыйнай прадукцыі з Еўрасаюза. За гэты час краіна павялічыла долю ў імпарце Расіі ў 15 разоў — з 1% да 15%. Такую лічбу назваў міністр сельскай гаспадаркі Аляксандр Ткачоў, перадае ТАСС.

Расійскі чыноўнік заявіў, што Беларусь пасля ўвядзення расійскага эмбарга ў 2014 годзе скарысталася перавагамі зоны свабоднага гандлю на тэрыторыі Еўразійскага саюза. У 2012 годзе прадукцыя з Беларусі займала 1% расійскага імпартнага рынку, а цяпер — больш за 15%. 

Па словах Ткачова, пад выглядам беларускіх тавараў пастаўляецца санкцыйная прадукцыя з Еўрасаюза: яблыкі і грыбы з Польшчы, гародніна з Галандыі, Бельгіі, Францыі ды іншых еўрапейскіх краін. Для гэтага выкарыстоўваюцца наступныя незаконныя схемы паставак: фальшывы транзіт, пастаўка прадукцыі пад выглядам тавараў прыкрыцця, рээкспарт мяса і сыру, пастаўка прадукцыі з фальсіфікаванымі ветэрынарнымі сертыфікатамі.

З часу ўвядзення эмбарга было затрымана і знішчана каля 9 тысяч тон кантрабанднай расліннай прадукцыі і амаль 400 тон прадукцыі жывёльнага паходжання.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі