Расіянка, якая выманіла Паўла Грыба ў Беларусь, атрымала ад яго ліст з СІЗА ФСБ

Расіянка, якая выманіла Паўла Грыба ў Беларусь, атрымала ад яго ліст з СІЗА ФСБ

Украінец Павел Грыб, які знік на тэрыторыі Беларусі, а пасля з’явіўся ў СІЗА ФСБ па Краснадарскім краі Расіі, напісаў ліст дзяўчыне, якая выманіла яго па загадзе расійскіх спецслужб. Пра гэта Таццяна (прынамсі, так яна прадстаўляецца) сама распавяла Еўрарадыё.

“Мне ўжо аддалі яго лісты ― яны ў мяне. Потым мне яшчэ паказвалі відэа з ім. Там ён нічога асаблівага не казаў: супакойваў мяне і казаў, што ўсё з ім нармальна. У лістах у асноўным пісаў пра тое, што яму трэба перадаць. Казаў пра адзенне ды ежу. Пра таблеткі ён чамусьці нічога не сказаў, але я ўсё адно іх перадам ― у мяне спіс неабходных лекаў ёсць. Хутчэй за ўсё, я ўжо сёння перадам іх туды”.

Расіянка, якая выманіла Паўла Грыба ў Беларусь, атрымала ад яго ліст з СІЗА ФСБ
Ліст Паўла Грыба з краснадарскага СІЗА Таццяне

19-гадовы грамадзянін Украіны Павел Грыб прыехаў у Гомель для сустрэчы з Таццянай з расійскага горада Сочы 24 жніўня. У гэты ж дзень Павел мусіў вярнуцца на радзіму, але дома так і не з’явіўся. 28 жніўня бацька зніклага хлопца Ігар Грыб выступіў з заявай, што яго сына з тэрыторыі Беларусі выкралі супрацоўнікі ФСБ. 29 жніўня Еўрарадыё з неафіцыйных крыніц стала вядома, што Паўла ўтрымліваюць у СІЗА ў Краснадары. Але афіцыйнае пацверджанне гэтага з’явілася толькі 7 верасня, а 11 верасня да хлопца нарэшце дапусцілі адваката. Вядома, што ФСБ вінаваціць яго ў тэрарызме. А гісторыя з выкраданнем выглядае наступным чынам:

“Мне гэта вядома толькі са слоў Паўла, якія я праверыць не магу, ― расказвае Еўрарадыё адвакат Грыба Андрэй Сабінін.Але, па яго словах, ён меў зваротны квіток з Гомеля ва Украіну і ўжо ішоў на аўтавакзал з праспекта Праўды (дзе сустракаўся з дзяўчынай з Расіі Таццянай). Па дарозе да вакзала да яго падышлі некалькі чалавек, пасадзілі яго ў мінівэн, а ён хлопец субтыльны, і пасадзіць яго некуды праблем няма, і некуды павезлі. Куды павезлі, ён не ведае, але было гэта ў 17-18 гадзін 24 жніўня. А гадзіны праз 2-3 яго ў нейкім лесе перадалі іншым людзям. Потым ён знаходзіўся ці то некалькі гадзін, ці то дзень альбо два (тут не зусім зразумела) у спортзале нейкага будынка. Пасля прыехала краснадарская следчая брыгада, аформіла затрыманне. На афармленне яго вазілі ў райаддзел паліцыі, там ён ўбачыў надпіс, калі я не памыляюся, “Рабцава Смаленскай вобласці”. Там Паўлу зрабілі дактыласкапію і адтуль з новымі людзьмі яго адправілі ў Краснадар”.

Расіянка, якая выманіла Паўла Грыба ў Беларусь, атрымала ад яго ліст з СІЗА ФСБ
Павел Грыб, фота з архіва бацькі хлопца Ігара Грыба

Афіцыйнай версіі з’яўлення Паўла Грыба на тэрыторыі Расіі адвакату не агучылі. Як і нічога не вядома пра тое, на якіх нумарах быў той мінівэн, на якім хлопца вывезлі з Гомеля. Падрабязнасці ж крымінальнай справы адвакат раскрываць не мае права. Што тычыцца здароўя затрыманага, то Андрэй Сабінін супакойвае, маўляў, нічога незвычайнага ў паводзінах і выглядзе хлопца не заўважыў. А патрэбныя лекі яму будуць абавязкова перададзеныя.

“Я спецыяльна стараўся звяртаць на гэта ўвагу, але хоць нейкай неадэкватнасці я не заўважыў. І ён ніякіх скаргаў на гэты конт не выказаў. Хоць я пытаўся ў яго. Апроч таго, ніякіх слядоў катаванняў, збіцця ці гвалту на ім таксама няма, ― дадае Сабінін Знешне хлопец выглядае нармальна, нічога асаблівага няма, відавочных скаргаў ён не выказвае. Ну, ён хвалюецца, што ў зняволенні ён не зможа атрымліваць паўнавартасную дапамогу, на якую ён мог бы разлічваць на волі. Думаю, часткова гэтыя яго перасцярогі будуць знятыя, калі ў бліжэйшы час ён атрымае лекі, якія яму прызначылі ў Кіеве. А ён іх атрымае, бо гэтае пытанне я вырашаў ― ніякіх перашкод гэтаму ствараць не будуць”.

Расіянка, якая выманіла Паўла Грыба ў Беларусь, атрымала ад яго ліст з СІЗА ФСБ
Адвакат Андрэй Сабінін ля Упраўлення ФСБ па Краснадарскім краі, фота з Фэйсбука Андрэя Сабініна

Толькі не ўсё так проста, заўважае бацька хлопца Ігар Грыб.

“У Паўла спецыфічная хвароба. Гэта не проста лекі: іх трэба піць па гадзінах, піць комплексна, каб быў эфект. Але ўжо прайшло больш за два тыдні, і мы не ведаем, які ў яго стан: можа, тыя лекі, якія яму былі прапісаныя два тыдні таму, цяпер ужо і не патрэбныя. Альбо нават могуць яму нашкодзіць. Таму яму патрэбны медыцынскі агляд вузкаспецыялізаванага лекара. Хвароба, якая ў Паўла, яе не ўбачыць проста так. Нечакана можа пачацца крывацёк, які прывядзе да фатальнага зыходу ― у гэтым, на жаль, спецыфіка хваробы Паўла”, ― тлумачыць Ігар Грыб.

Расіянка, якая выманіла Паўла Грыба ў Беларусь, атрымала ад яго ліст з СІЗА ФСБ
Ігар Грыб, фота з Фэйсбука

Разважаць пра перспектывы справы Паўла Грыба Андрэй Сабінін не хоча ― зарана. Але расказаныя ім падрабязнасці пакідаюць шмат пытанняў. І першае ж з іх: што за людзі ў цывільным захапілі Паўла на вуліцы беларускага горада, а праз некалькі гадзін у лесе перадалі некаму іншаму? І ці будуць беларускія праваахоўнікі распачынаць крымінальную справу па факце выкрадання чалавека?

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі