Вы тут

Расіянцы Сафіі Сапега ў Беларусі пагражае да 6 гадоў зняволення

Сафія Сапега / Фота з сацсетак

Расіянцы Сафіі Сапега ў Беларусі выстаўлена канчатковае абвінавачванне. Асноўны артыкул — "распальванне варажнечы" (ч. 3 арт. 130 КК). Ёй пагражае да 6 гадоў зняволення (мінімальны тэрмін з улікам заключанага дасудовага пагаднення са следствам), паведамляе "Бі-Бі-Сі", якое спасылаецца на дзве крыніцы. Толькі пасля абвяшчэння прысуду Сапега могуць экстрадаваць у Расію. Таксама ў Беларусі яе могуць памілаваць.

У пятніцу Сафію Сапега выклікалі ў Следчы камітэт на следчыя дзеянні. Высветлілася, што яна знаходзіцца ў цяжкім псіхалагічным стане. Сафія псіхалагічна раздушана абвінавачваннем, сказаў “Эхо Москвы” яе айчым Сяргей Дудзіч. Паводле яго слоў, "яна не чакала такога абвінавачвання, для яе гэта было ўдарам". Сапега спадзявалася, што "суда не будзе, а будзе экстрадыцыя ў Расію". "Але, відаць, нешта пайшло не так", — дадае Дудзіч. Цяпер будзе праходзіць азнаямленне з матэрыяламі крымінальнай справы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.