Расіянам рэкамендуюць заклейваць камеру і мікрафон ноўтбука

Расіянам рэкамендуюць заклейваць камеру і мікрафон ноўтбука

Расіянам рэкамендуюць заклейваць камеру і мікрафон ноўтбука. Арганізацыя "Расякасць" мяркуе, што гэта дапаможа ім не стаць ахвярай кіберзлачынцаў. Калі хакер і ўзламае камп'ютар, ён не пабачыць і не пачуе карыстальніка, адзначаюць эксперты. Яны не лічаць заклейванне камеры і мікрафона паранояй. Таксама расіянам рэкамендуюць выконваць "правілы лічбавай гігіены": абавязкова ўсталяваць на камп'ютар антывірус і рэгулярна абнаўляць праграмнае забеспячэнне, інфармуе ria.ru.
 
"Расійская сістэма якасці" — некамерцыйная арганізацыя, заснаваная распараджэннем расійскага ўраду ў 2015-м. Яе мэта — незалежнае даследаванне якасці тавараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі