Расія задзейнічала ў Сірыі стратэгічныя ракетаносцы
![Расія задзейнічала ў Сірыі стратэгічныя ракетаносцы](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/siryja-1711.jpg.webp?itok=JPkRNUtv)
Расійская авіяцыя ўдвая павялічыла колькасць вылетаў для ўдараў па баевіках так званай "Ісламскай дзяржавы". Пра гэта заявіў міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу, перадае interfax.ru.
Міністр асабліва адзначыў, што ў знішчэнні бандфармаванняў разам з аператыўна-тактычнай авіяцыяй дадаткова з расійскай тэрыторыі прыцягнутыя самалёты Ту-160, Ту-95МС, Ту-22 далёкай авіяцыі.
Зранку 17 лістапада стратэгічныя ракетаносцы Ту-160 і Ту-95МС правялі пускі 34 крылатых ракет паветранага базавання па баевіках у правінцыях Алепа і Ідліб. Шайгу адзначыў, што ўсе ўдары наносяцца па загадзя разведаных цэлях.
Агулам за першыя суткі паветранай аперацыі спланавана 127 баявых вылетаў па 206 аб'ектах тэрарыстаў, заявіў расійскі міністр.
Фота: ТАСС
![Расія задзейнічала ў Сірыі стратэгічныя ракетаносцы](/sites/default/files/styles/round_photo/public/paragraphs/round_photo/id-1711_0.jpg.webp?itok=B6XGDJ93)
Чаму Ісламская дзяржава хоча знішчыць Мекку і куды падзелася Аль-Каіда?
5 фактаў пра Ісламскую дзяржаву, якіх вы не ведалі.