Расія забараняе пастаўкі малочнай прадукцыі з Беларусі

Расія забараняе пастаўкі малочнай прадукцыі з Беларусі

Рассельгаснагляд з 26 лютага ўводзіць часовыя абмежаванні на пастаўкі малака і некаторых іншых відаў малочнай прадукцыі з Беларусі. Пра гэта паведамляецца на сайце расійскага ведамства

Нагодай называюць тое, што з нашай краіны ў Расію працягваюцца пастаўкі небяспечнай малочнай прадукцыі. Нараду з гэтай нагоды правёў намеснік кіраўніка Рассельгаснагляду Мікалай Уласаў. 

Часовыя абмежаванні ўводзяцца да адпаведных перамоў з ветэрынарнай службай Беларусі і ўрэгулявання сітуацыі. 

Пад санкцыі трапіла наступная прадукцыя:

— малако і вяршкі пастэрызаваныя, стэрылізаваныя і ультрапастэрызаваныя;

— малако і вяршкі сухія, канцэнтраваныя, кансерваваныя і згушчаныя;

— сыроватка малочная наліўная, канцэнтраваная, сухая;

— канцэнтрат сыроваткавы і малочны бялок.

Як раней паведамляла Еўрарадыё, цяпер пад разнастайнымі расійскімі абмежаваннямі знаходзяцца 42 беларускія прадпрыемствы, якія пастаўляюць малочную прадукцыю ў Расію.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі