Расія забараніла пастаўкі з Пружанскага малочнага камбіната
![Расія забараніла пастаўкі з Пружанскага малочнага камбіната](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/syr-3005.jpg.webp?itok=cI0XSlY2)
Пад санкцыі Рассельгаснагляду трапіла чарговае беларускае прадпрыемства. З 31 траўня гэтае ведамства забараняе пастаўкі ў Расію прадукцыі ТАА "Пружанскі малочны кабінат". У пружанскіх сырах расійскія спецыялісты паўторна выявілі антыбіётык натміцын.
Акрамя таго, расійскае ведамства ўводзіць рэжым узмоцненага лабараторнага кантролю да прадукцыі ТАА "Покет-Пак": у бялкова-тлушчавым канцэнтраце гэтага прадпрыемства таксама выявілі натаміцын.
Натаміцын — супрацьгрыбковы прэпарат. У харчовай прамысловасці ён выкарыстоўваецца як кансервант E235.