Вы тут

Расія высылае дыпламатаў Польшчы, Германіі і Швецыі

Жазэп Барэль і Сяргей Лаўроў / Reuters

Расія высылае трох дыпламатаў Польшчы, Германіі і Швецыі. За ўдзел 23 студзеня ў "незаконных акцыях" у падтрымку Аляксея Навальнага. Яны аб'яўлены "persona non grata" і павінны пакінуць РФ у бліжэйшы час.

Прэс-служба МЗС Расіі сцвярджае, што дыпламатычныя супрацоўнікі генконсульстваў Швецыі і Польшчы былі заўважаны на вулічных акцыях у Санкт-Пецярбургу, а супрацоўнік пасольства Германіі — у Маскве. Заяўляецца, што "такія дзеянні з іх боку з'яўляюцца непрымальнымі і не адпавядаюць іх дыпламатычнаму статусу".

Рашэнне МЗС Расіі было агучана падчас візіту ў Расію кіраўніка еўрапейскай дыпламатыі Жазэпа Барэля. На перамовах у Маскве з міністрам замежных спраў РФ Сяргеем Лаўровым ён заклікаў вызваліць Навальнага, які нядаўна па рашэнні суда быў адпраўлены за краты на 2 гады і 8 месяцаў. А цяпер над ім праходзіць яшчэ адзін працэс. Барэль таксама заклікаў расследаваць атручванне Аляксея Навальнага.

Барэль заклікае РФ перагледзець рашэнне пра высылку дыпламатаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.