Расія возьме менш сухога малака і больш — тварагу і сыру з Беларусі

Расія дамовілася з Беларуссю павялічыць пастаўкі тварагу і сыра і зменшыць імпарт сухога малака. Пра гэта паведаміў прэм'ер-міністр РФ Уладзімір Пуцін падчас паседжання расійскага ўрада ў чацвер. "Інтэрфакс" паведамляе, што Пуцін звярнуўся да міністра сельскай гаспадаркі Алены Скрыннік і папрасіў яе рэалізаваць гэтую дамоўленасць на практыцы. Ён выказаў надзею, што ў сферы мытнага і фітасанітарнага рэгулявання ніякіх праблем не будзе. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі