Расія рыхтуецца пачаць "прадуктовы" канфлікт з Польшчай

Па словах чыноўнікаў, кантрабандная прадукцыя прыкрываецца сапраўднымі сертыфікатамі. Таму ўзнікае пытанне наконт праўдзівасці сертыфікацыі, прынятай у Польшчы, заявіў памочнік кіраўніка Рассельгаснагляду Аляксей Аляксеенка, інфармуе Росбалт.



Толькі за апошні тыдзень расіяне выявілі тры буйныя махлярствы з боку польскіх пастаўшчыкоў, заяўляе чыноўнік. Імпарцёры спрабавалі ўвезці мяса і сыры па ветэрынарных сертыфікатах, якія не адпавядалі самай прадукцыі. па звестках расіян, на прадукцыі стаялі клеймы прадпрыемстваў іншай краіны паходжання, а таксама былі змененыя этыкеткі.



У спісе прадпрыемстваў, якія маюць права на экспарт малака і малочнай прадукцыі ў Мытны саюз, значыцца 56 польскіх кампаній.



Фота — obozrevatel.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі