Расія перадала Мінску кілера банды Марозава з умовай, што яго не расстраляюць

Будынак Генеральнай пракуратуры Беларусі​ / prokuratura.gov.by
Будынак Генеральнай пракуратуры Беларусі​ / prokuratura.gov.by

Кілер марозаўскай злачыннай групоўкі Сяргей Дзербянёў ўжо ў Мінску. Напярэдадні беларуская Генпракуратура паведаміла, што "Дзербянёў ў суправаджэнні спецконвоя дастаўлены ў Рэспубліку Беларусь і змешчаны ў следчы ізалятар".

Па дадзеных беларускіх праваахоўнікаў, Дзербянёў з канца 1980-х гадоў па жнівень 2004 года быў ў бандзе. З сярэдзіны 90-х гэтая арганізаваная злачынная групоўка Сяргея Марозава, па сутнасці, кантралявала Гомель, збірала даніну з прадпрымальнікаў. Канкурэнтаў з іншых злачынных груповак альбо падпарадкоўвалі, альбо забівалі. Такая актыўная дзейнасць банды была магчымая ў тым ліку дзякуючы высокапастаўленым прадстаўнікам з праваахоўных органаў. Разам з Марозавым ў сярэдзіне нулявых, у прыватнасці, судзілі былога начальніка крымінальнага вышуку Гомельскага УУС палкоўніка Мікалая Лосева. Следствам было даказана больш за 100 злачынстваў, учыненых "марозаўцамі", у тым ліку каля 20 забойстваў. Лідэры групоўкі – Сяргей Марозаў, Ігар Данчанка і Валерый Гарбаты – у 2008 годзе былі прыгавораны да вышэйшай меры пакарання і расстраляны. Усяго на лаве падсудных апынуліся больш за 50 "марозаўцаў".

Дзербянёў адказваў у бандзе за зьнішчэньне канкурэнтаў, ён узначальваў групу кілераў. Апошнія 15 гадоў знаходзіўся ў вышуку. Яго затрымалі мінулым летам ва Ўладзівастоку.

Генпракуратура Расеі задаволіла запыт беларускага боку аб выдачы кілера "марозаўцаў" толькі пасля таго, як Мінск даў гарантыі аб непрымяненні да яго смяротнага пакарання, паведаміў афіцыйны прадстаўнік Генпракуратуры Расіі Андрэй Іваноў, перадае ТАСС.

Акрамя таго, ад беларускага боку запатрабавалі гарантыі, што Дзербянёву будуць прадастаўлены ўсе законныя магчымасці для абароны, і што ён не будзе падвяргацца жорсткім відам абыходжання.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі