Расія папаўняецца беларусамі, казахамі і кіргізамі

Каля 2 мільёнаў чалавек атрымалі расійскае грамадзянства на працягу 2003-2008 гадоў. Паводле звестак Федэральнай міграцыйнай службы Расійскай Федэрацыі, значную частку гэтых людзей складаюць беларусы.
Як паведамляе сайт urbc.ru, у цяперашні час Расія знаходзіцца ў трохбаковай міжнароднай дамове з Беларуссю, Казахстанам і Кіргізіяй аб спрошчаным прадастаўленні грамадзянства РФ грамадзянам гэтых краін. За перыяд дзеяння гэтай дамовы з 1998 года грамадзянства па гэтай схеме атрымалі 784 тысячы чалавек. Які адсотак сярод іх беларусаў, не паведамляецца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі