Расія гатовая заплаціць Украіне за прызнанне анексіі Крыму

Пра гэта заявіў міністр фінансаў Расіі Антон Сілуанаў па выніках сустрэчы з міністрам фінансаў Нямеччыны Вольфгангам Шойбле ў Вашынгтоне, перадае РИА Новости.



“Канстытуцыйная рэформа, легітымныя выбары прэзідэнта і фармаванне ўраду, з якім можна было б дамаўляцца, легітымізацыя сітуацыі вакол Крыму і ўрэгулявання пытанняў напружанасці ва ўсходніх тэрыторыях Украіны.
Урэгуляванне мірным шляхам, без дыскрымінацыі рускага насельніцтва, на падставе законаў Украіны, без ахвяраў і кровапраліцця. Такога кшталту чатыры пазіцыі мы ставім ў якасці ўмоваў таго, калі Расія зможа прапанаваць крокі па дадатковай фінансавай дапамозе як у бюджэтных, так і ў газавых пытаннях”, — сказаў Сілуанаў.



Па яго словах, аналагічныя ўмовы былі выказаныя і ў часе сустрэчы з кіраўніком Мінфіну ЗША Джэйкабам Лью.



“Наўпроставай сувязі няма, але мы не можам на гэта не арыентавацца”, — дадаў міністр.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі