Расія гандлюецца з НАТА ў справе Украіны і Грузіі
Віцэ-шэф расейскага МЗС Аляксандр Грушко пацвердзіў, што Расія прапанвала НАТО падтрымку у Афганістане, калі альянс адмовіцца ад збліжэння з Украінай і Грузіяй.
Дыпламаты НАТА пераконваюць, што гандлю не будзе. 2-4 красавіка пройдзе саміт НАТА ў Бухарэсце, дзе Украіна і Грузія спадзяюцца далучыцца да МАР – плану прыняцця новых сябра да Альянсу. Прапанова Масквы паступіла ў той момант, калі у НАТА праходзіць вострая дыскусія на тэмат далучэння дзвюх краін. Нямеччына і Францыя выступаюць супраць прыняцця Грузіі і Украіны, а ЗША настойваюць на збліжэнні. Былы міністр абароны ЗША Дональд Рамсфельд перасцярог, што адпрэчванне еўрапейскіх памкненняў былых сатэлітаў Расіі створыць небяспеку адраджэння неаімперскай палітыкі ў дачынені да іх. Рамсфельд таксама выказаўся за далучэнне да НАТА Харватыі, Македоніі і Албаніі.