Расія дазволіла пастаўкі прадукцыі трох беларускіх прадпрыемстваў

Федэральная служба па ветэрынарнаму нагляду Расіі адмяніла абмежаванні на пастаўкі прадукцыі трох беларускіх прадпрыемстваў. БЕЛТА нагадвае, што раней уведзеныя абмежаванні былі адмененыя ў адносінах Брэсцкага мясакамбіната, Копыльскага масласырзавода і замежнага прадпрыемства "ИНКО-ФУД". Дарэчы, апошняе займаецца перапрацоўкай мяса і 90% яго прадукцыі ідзе на экспарт — у Расію і Ўкраіну.