Вы тут

Расія дазволіць "Белавіі" забіраць беларусаў чартарнымі рэйсамі з Масквы

Самалёт кампаніі "Белавія" / Еўрарадыё

Расія дазволіць кампаніі "Белавія" нерэгулярныя рэйсы ў Маскву, каб забіраць беларускіх турыстаў, якія прыляцяць з трэціх краінаў. 

Пра гэта піша Telegram-канал Міністэрства спорту і турызму са спасылкай на амбасадара Расіі ў Беларусі Дзмітрыя Мезенцава

"З 20 сакавіка грамадзяне Беларусі, якія прыбываюць расійскімі бартамі ў маскоўскія аэрапорты, змогуць вярнуцца дадому з той паветранай гавані, куды прыляцелі, скарыстаўшыся спецыяльнымі рэйсамі "Белавія", — заявіў расійскі дыпламат. 

Раней паведамлялася, што вяртання з трэціх краін у Беларусь чакаюць каля васьмі тысяч турыстаў. Частка з іх павінна вяртацца праз Маскву, але не можа гэтага зрабіць. Расія з 18 сакавіка зачыніла свае межы. Замежным турыстам можна падарожнічаць транзітам толькі ў межах аднаго аэрапорта. Між тым, частка самалётаў прывозіць пасажыраў ва Унукава, адкуль цяпер няма авіярэйсаў у Беларусь. Таму расійскія перавозчыкі адмаўляюцца браць на борт беларускіх грамадзян. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.