Расія будзе плаціць за арэнду беларускіх земляў пад транзіт энергарэсурсаў

Расійскі бок будзе плаціць 5 мільёнаў долараў у год за арэнду беларускіх лясных земляў, занятых пад сістэмы транзіту энергарэсурсаў. Пра гэта паведаміў старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Беларусі Георгій Кузняцоў. Акрамя гэтых 5 мільёнаў, яшчэ 3 будуць плаціць нашы суб'екты ў выглядзе падатку за зямлю.

Такім чынам, гадавы аб'ём плацяжоў за арэнду зямлі, на якой размешчаны лінейныя аб'екты транспартных сістэм транзіту энергарэсурсаў, складзе ў год каля 8 млн долараў.

Па словах Кузняцова, адпаведны праект указу прэзідэнта Беларусі ўжо ўзгоднены ва ўрадзе і накіраваны саветам міністраў на ўзгадненне ў камітэт Дзяржкантролю.

Кузняцоў растлумачыў, што збіранне арэнднай платы будзе распаўсюджвацца на лінейныя аб'екты, размешчаныя пад і над ляснымі землямі.

Пры гэтым арэндная плата не будзе спаганяцца з тых участкаў, на якіх размешчаныя землі сельгаспрызначэння, паколькі яны выкарыстоўваюцца мэтавым чынам, паведамляе “Інтэрфакс”.

Фота ng.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі