Вы тут

Расія агучыла свой "чорны спіс": забаронены ўезд старшыні Еўрапарламента

Старшыня Еўрапейскага парламента Давід Сасолі / Reuters

Расія адказала на санкцыі, якія ЕС уводзіў супраць шэрагу расійскіх чыноўнікаў у сакавіку 2021-га (галоўнай прычынай была справа апазіцыянера Аляксея Навальнага, які трапіў у калонію). 30 красавіка было аб'яўлена, што закрываецца ўезд у РФ для васьмі асобаў. Сярод іх — старшыня Еўрапейскага парламента Давід Сасолі, кіраўнік пракуратуры Берліна Ёргу Раўпаху, старшыня Нацыянальнага савета Латвіі па электронных СМІ Івар Абаліньш, дырэктар Цэнтра дзяржаўнай мовы Латвіі Марыс Балтыньш, спецдакладчык ПАСЕ па справе аб атручванні Навальнага Жак Мэр, кіраўнік лабараторыі хімічнай, біялагічнай, радыяцыйнай і ядзернай бяспекі са Швецыі Оса Скот, кіраўнік моўнага дэпартамента Эстоніі Ільмар Томуск, намеснік старшыні Еўрапейскай камісіі па пытаннях каштоўнасцяў і транспарэнтнасці Вера Юрава.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.