Расія абяцае неўзабаве вырашыць выдачу Беларусі крэдыту на будаўніцтва АЭС

Расія прыме рашэнне пра выдачу крэдыту Беларусі на будаўніцтва АЭС у бліжэйшыя некалькі месяцаў. Пра гэта заявіў 25 лістапада ў Маскве міністр фінансаў РФ Аляксей Кудрын. "Мы разглядаем крэдыт Беларусі, першым чынам, на будаўніцтва АЭС", — цытуе словы Кудрына БелаПАН. Пры гэтым міністр не назваў меркаваную суму крэдыту.

Дарэчы, Беларусь не адклікала і сваю заяўку на дзяржкрэдыт у 500 млн долараў ЗША. Расія абяцалася адкрыць крэдытную лінію на 2 млрд долараў, з якіх Мінск ужо атрымаў 1,5 млрд. Па словах кудрына, заяўка Беларусі ўсё яшчэ знаходзіцца на разглядзе ў Мінфіне Расіі.

Расійскі міністр фінансаў лічыць мэтазгодным выдаць нашай краіне гэтую суму не ў двухбаковым парадку, а па лініі антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС, калі той пачне працаваць. Пагатоў, што сродкі на выдачу гэтага крэдыту ў бюджэце Расіі на 2009 год не закладзеныя, адзначыў Аляксей Кудрын.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі