Раніцай пад Магілёвам на месцы аварыі працягвалі аднаўляць чыгунку (фота)

Загінулі кіроўца КамАЗа і пасажыр, абодва грамадзяне Узбекістана.


Цягнік рухаўся з Санкт-Пецярбурга ў Днепрапятроўск. На шчасце, пасажыры (а іх было 204 чалавекі) не пацярпелі. Траўмы атрымалі два машыністы.

Пад Магілёвам пасажырскі цягнік сутыкнуўся з КамАЗам, ёсць ахвяры (відэа)


Учора меркавалася, што рух на гэтым участку шляху прыпынены на некалькі гадзінаў. Аднак рамонтныя працы працягваліся і раніцай у пятніцу. Там працавалі каля 100 рабочых і два аварыйна-аднаўленчых цягнікі з Жлобіна і Мінска.


Рух па станцыі Буйнічы быў адноўлены пакуль толькі па 3-м пуці з абмежаваннем хуткасці, інфармуе прэс-служба МНС.

Фота — mchs.gov.by, БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі