Раналду вывеў зборную Партугаліі ў фінал Лігі нацый (відэа)

Раналду вывеў зборную Партугаліі ў фінал Лігі нацый (відэа)

Крышціяну Раналду вывеў зборную Партугаліі ў фінал футбольнай Лігі нацый. Форвард стаў аўтарам хет-трыка ў паўфінальным паядынку са швейцарцамі — 3:1. Ён адкрыў лік на 25-й хвіліне ўдарам са штрафнога. На 57-й Рыкарда Радрыгес с пенальці аднавіў раўнавагу. Усё вырашылася на апошніх хвілінах паядынку, калі Раналду забіў два галы (на 88-й і 90-й хвілінах).

Другі паўфінал пройдзе 6 чэрвеня, у ім згуляюць зборныя Галандыі і Англіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі