Раманчук кажа, што ў выпадку перамогі зробіць прэм'ерам Лябедзьку

У выпадку перамогі на прэзідэнцкіх выбарах Яраслаў Раманчук мае намер прызначыць прэм'ер-міністрам старшыню Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзьку. Пра гэта ён заявіў падчас сустрэчы з жыхарамі Брэста. У Палацы культуры прафсаюзаў на сустрэчу з Раманчуком прыйшлі каля 300 чалавек (сярод іх было шмат прадпрымальнікаў). Ён распавёў пра сваю праграму “Мільён рабочых месцаў”, адказаў на шматлікія пытанні прысутных.