"Ракетны ўдар нацыста Пуціна ў дзень памяці і перамогі над нацызмам" — Зяленскі

Аб'ект энэргетычнай інфраструктуры пасля расійскага ўдару

Аб'ект энэргетычнай інфраструктуры пасля расійскага ўдару / t.me/V_Zelenskiy_official/

Падчас масіраванай атакі Расія запусціла па Украіне 55 ракет і 21 беспілотнік. Украінскія абаронцы збілі 39 ракет і 20 ударных дронаў.

Былі нанесены ўдары па аб’ектах энергетыкі ў шасці абласцях Украіны (Палтаўскай, Кіраваградскай, Запарожскай, Львоўскай, Івана-Франкоўскай і Вінніцкай). Сур’ёзна пашкоджанні тры цеплавыя электрастанцыі. Энергетыкі ўжо працуюць над ліквідацыяй наступстваў.

"Масіраваны ракетны ўдар нацыста Пуціна ў дзень памяці і перамогі над нацызмам у Другой сусветнай вайне, піша ў Telegram украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі. — ...Увесь свет павінен дакладна разумець, хто ёсць хто. Увесь свет не мае права даць яшчэ адзін шанец нацызму".

"Ракетны ўдар нацыста Пуціна ў дзень памяці і перамогі над нацызмам" — Зяленскі
"Ракетны ўдар нацыста Пуціна ў дзень памяці і перамогі над нацызмам" — Зяленскі

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі