Ракета трапіла ў казарму Нацгвардыі пад Дняпром: 10 загінулых, 35 параненых

Ракета трапіла ў казарму Нацгвардыі пад Дняпром: 10 загінулых, 35 параненых

Раніцай 27 траўня ракета трапіла ў казарму Нацгвардыі Украіны пад Дняпром. 10 чалавек загінула, да 35 было паранена. Пра гэта расказаў кіраўнік мясцовага Цэнтру тэрытарыяльнай абароны Генадзь Корбан. Удар быў нанесены па вайсковым палігоне. Як паведамляе hromadske.ua, па вобласці былі нанесены тры ракетныя ўдары. "Іскандэры" запусцілі з Растоўскай вобласці Расіі. Па даных Корбана, толькі адна ракета нарабіла шкоды і нанесла страты.

Ахвяр магло б быць больш, але байцоў у мэтах бяспекі размеркавалі па розных месцах і ў казарме знаходзілася толькі адна група.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі