Рагачоўскага міліцыянта, які застрэліў дзяўчыну, асудзілі на 18 гадоў

Вынесены прысуд былому ўчастковаму інспектару Рагачоўскага РАУС, які забіў з табельнага пісталета 22-гадовую дзяўчыну. Як інфармуе БелаПАН, міліцыянта прысудзілі да 18 гадоў пазбаўлення волі. Такое рашэнне прыняў 10 снежня Гомельскі абласны суд. Былаго міліцыянта прызналі вінаватым у забойстве жыхаркі вёскі Журавічы, учыненым з хуліганскіх памкненняў. Нагадаем, што адбылося гэта сёлета на Купалле.

Пакаранне асуджаны будзе адбываць у калоніі ўзмоцненага рэжыму. Акрамя таго, міліцыянт абавязаны пакрыць пацярпелым — бацькам забітай — матэрыяльную і маральную шкоду ў памеры каля 73 млн рублёў.

Пракурор прасіў для міліцыянта 20 гадоў зняволення. Змякчальнымі акалічнасцямі пракурор назваў тое, што ў абвінавачванага ёсць двое непаўналетніх дзяцей, а таксама тое, што ён меў станоўчыя характарыстыкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі