Радзькоў: Сярод выпускнікоў стала модным ехаць у вёску па размеркаванні

У Беларусі не плануецца адмяняць дзяржаўнае размеркаванне выпускнікоў. Паводле слоў міністра адукацыі Аляксандра Радзькова, размеркаванне выгаднае і для дзяржавы, і для выпускнікоў.  Міністр адукацыі сцвярджае, што сярод выпускнікоў стала модным ехаць у вёску па размеркаванні, бо "для іх гэта добрая магчымасць зарабіць, а атрымаць жыллё", інфармуе БЕЛТА.