"Радыяцыю бачыш? Вось і я не бачу": флэшмоб з нагоды гадавіны аварыі на ЧАЭС

"Радыяцыю бачыш? Вось і я не бачу": флэшмоб з нагоды гадавіны аварыі на ЧАЭС

Грамадскае аб'яднанне "Экадом" зладзіла флэшмоб, прысвечаны 34-й гадавіне аварыі на ЧАЭС. Актывісты звярнуліся да грамадскасці і ўладаў з вядомымі цытатамі і рытарычнымі пытаннямі, напісанымі на банерах. І вось як патлумачылі свае дзеянні:

"Мы ўсе цудоўна ведаем колькі страт аварыя нанесла прыродзе, чалавеку, свету. І самае страшнае тое, што наступствы маглі б быць меншымі, калі б у той дзень, 34 гады таму, праблема не замоўчвалася. Сёння мы будуем яшчэ адну АЭС. Ці вырашылася праблема замоўчвання з боку ўладаў? АЭС сталі больш бяспечнымі? Радыяцыя стала менш шкоднай? У нас ёсць занадта шмат рытарычных пытанняў. Важна жыць у праўдзе і ведаць яе адразу. Гэта наша неад'емнае права. Давайце змагацца за свае правы".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі