Радаслаў Сікорскі: Гэта сумны дзень для Еўрасаюза

Адна з
краінаў-сябраў ЕС перашкодзіла астатнім прыняць больш жорсткае рашэнне па
санкцыях супраць Беларусі, адзначыў кіраўнік польскага МЗС Радаслаў Сікорскі на
прэс-канферэнцыі, перадае польскі канал TVP INFO.

Радаслаў
Сікорскі:
"Нягледзячы на самыя лепшыя высілкі шматлікіх краін, гэта вельмі
сумны дзень для Еўрасаюза. Эканамічныя інтарэсы адной з краін-сябраў аказаліся
важнейшымі за патрэбу паўплываць на беларускія ўлады, каб вызваліць
палітвязняў. Эканамічны інтарэс — гэта адна справа, а людзі, якіх катуюць за
кратамі, гэта зусім іншае. Я лічу, што павінны быць нейкія межы барацьбы за
чыста эканамічны інтарэс"
.

Нагадаем, што
паводле звестак бельгійскай газеты EUobserver, еўрапейскія краіны не змаглі
дамовіцца з-за пазіцыі Славеніі, якая бараніла беларускага бізнэсоўца Юрыя Чыжа
ад уключэння яго ў "чорны спіс". Паводле крыніцаў выдання, славенская
кампанія Riko Group выйграла тэндар на будаўніцтва ў Мінску пяцізоркавага
гатэля "Кемпінскі" разам з групай кампаній "Трайпл",
падначаленай Чыжу. Кошт праекту перавышае 100 мільёнаў еўра.

Фота: msz.gov.pl

Беларусь — ЕС. Хроніка дыпламатычнай вайны. Год 2012