Работнікі "Пінскдрэва", шпіталізаваныя ў Брэсце, самастойна прымаюць ежу

Пра гэта Еўрарадыё паведаміў намеснік галоўнага лекара Брэсцкай абласной больніцы Юрый Хваль.

Эдуард Гарошка і Сяргей Смірноў, якія атрымалі апёкі, пакуль знаходзяцца ў рэанімацыі і праходзяць курс аперацый па выдаленні адмерлай скуры, сказаў спадар Хваль. Яны дыхаюць самастойна.

Павел Ярмак, які атрымаў складаныя пераломы і траўмы, праходзіць курс лячэння ў траўматалагічным аддзяленні.

Нагадаем, што ад выбуху на фабрыцы драўляна-стружкавых плітаў холдынгу "Пінскдрэў" 25 кастрычніка загінулі 14 чалавек. Пяцёра яшчэ знаходзяцца ў больніцах, з іх двое ў рэанімацыі Мінскай лякарні хуткай дапамогі.