Вы тут

Рабаў: На відэа з Мінску не смерч, а пылавы віхор

У Facebook з'явілася відэа, знятае ў Шабанах у Мінску.

Чего только в Минске не увидишь!!! #minsk #шабаны #смерч #торнадо #конецсвета

Видео опубликовано Paul Subway Funk (@subwayfunk)

Відэа Еўрарадыё пракаментаваў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў.

Паводле яго слоў, з’ява, якую можна бачыць на відэароліку — пылавы віхор. Яго варта адрозніваць ад смерча, бо ён утвараецца акурат у гарачае безхмарнае надвор’е з-за таго, што награваецца зямная паверхня. Ён падымаецца з зямлі, можа быць вышынёй да 10 метраў і наўрад ці перанясе што-небудзь буйнейшае за пясок, пыл і дробнае каменне. Такія віхоры рассейваюцца праз некалькі секунд ці хвілін. Чалавека ці карову дакладна не ўздыме, кажа Рабаў. Смерч — гэта атмасферны віхор. Ён утвараецца з навальнічных хмараў і цягнецца да зямлі. Ён больш магутны і мае большую працягласць жыцця, адзначае галоўны сіноптык Беларусі.